Гродзеншчына: вехі, падзеі, імены

5 верасня СБ аг. Мураваная Ашмянка арганізавала кніжную выставу “Гродзеншчына: вехі, падзеі, імены”, прысвечаную 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. На выставе была прадстаўлена літаратура аб гістарычным мінулым і сучасным развіцці Прынёманскага краю, а таксама аб ключавых момантах яго станаўлення. Дэманстраваліся кнігі, якія адлюстроўваюць гістарычную, культурную і духоўную спадчыну Гродзенскага рэгіёна, яго дзіўную прыроду і сучасныя населеныя пункты. Прысутныя таксама ўспомнілі аб знакамітых асобах Гродзеншчыны, памятных месцах і славутасцях горада.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *