Падарожжа ў краіну Правазнайка

       2 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася займальная гульня-броділка “ Падарожжа ў краіну Правазнайка ”.
       Для дзяцей з лагера СШ №2 гэты дзень запомніцца весялосцю, адкрыццямі і новымі ведамі. Разам з бібліятэкарамі дзеці адправіліся ў інтэрактыўнае падарожжа, падчас якога ў захапляльнай форме вывучалі свае правы і абавязкі.
       Гульня-броділка дазволіла ўдзельнікам не толькі замацаваць веды аб правах дзіцяці, але і развіць навыкі каманднай працы, уважлівасць і кемлівасць. На кожным этапе падарожжа хлопцы і дзяўчаты вырашалі заданні, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў міні-гульнях і конкурсах. Мерапрыемства прайшло весела, шумна і пазнавальна.