20 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” прыйшла ў госці да дзяцей з ДУА “Кракоўскі дзіцячы садок”. Нагодай для сустрэчы стала забаўляльная і пазнавальная гульня “Мая любімая сям’я”.У час мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і творчых заданнях, праяўляючы кемлівасць, увагу і прыязнасць. Бібліятэкар падрыхтавала для малых яркія і наглядныя матэрыялы, якія зрабілі занятак займальным і пазнавальным. Напрыканцы сустрэчы кожнае дзіця атрымала магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі і расказаць пра сваю сям’ю.







