Мая сям’я – мая краіна

       Бібліятэкар аг. Станцыя Ашмяны наведала групу падоўжанага дня Дакурнішскай сярэдняй школы ў рамках акцыі “Мая сям’я – мая краіна”. Дзеці абмеркавалі каштоўнасць сям’і і прынялі ўдзел у віктарыне “Прыказкі і прымаўкі аб сям’і”. Завяршальным этапам стаў конкурс малюнкаў: дзеці з задавальненнем адлюстравалі месца, дзе іх любяць і шануюць – свае дамы.
       Мерапрыемства прайшло актыўна і эмацыйна; удзельнікі праявілі творчае мысленне, павагу да сямейных традыцый і цікавасць да народнай мудрасці.