14 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло прававое расследаванне!
Для навучэнцаў прававога 11 класа Кальчунскай СШ адбылася квэст-гульня “Закон.Lab. Расследаванне” – рабяты прымералі ролі экспертаў і дэтэктываў і разабралі 5 жыццёвых сітуацый:
– “Кібердэтэктывы”(парушэнне асабістага жыцця ў сацсетках)
– “Працоўны інспектар” (абарона правоў непаўналетніх)
– “Праверка пакупкі” (падман у краме)
-“Стоп Булінг” (як распазнаць і спыніць ганенне)
– “Фінансавая пісьменнасць” (схаваныя пасткі ў растэрміноўцы)
Будучыя юрысты бліскуча справіліся з усімі кейсамі, паказалі выдатную логіку і камандную працу!
Цяпер яны ведаюць, як абараняць сябе і блізкіх – у рэальным і лічбавым свеце.







