14 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася незвычайная сустрэча. У ролі “Жывой кнігі” выступіла маладая сям’я Кіткоўскіх.
Госці мерапрыемства атрымалі ўнікальную магчымасць “прачытаць” жывую гісторыю — пачуць з першых вуснаў, на чым трымаецца сучасны моцны і дружны саюз. Сям’я падзялілася са слухачамі сваімі традыцыямі: як яны зараджаліся, перадаваліся з пакалення ў пакаленне і якое месца займаюць у іх доме сёння. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы надалі традыцыі сумеснага чытання і абмеркавання цікавых кніг у сямейным крузе, што дапамагае рабіць духоўную сувязь паміж роднымі яшчэ мацнейшай.
Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу — усе жадаючыя маглі задаць пытанні “жывой кнізе” і атрымаць на іх шчырыя адказы.








