Гладышчук, А. А.
Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі : гісторыка-дакументальны нарыс / А. А. Гладышчук. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 288 с. : іл.
Кніга “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі” складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб’яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын-Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з’яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Змешчаны напрыканцы выдання “Радавод Урсын-Нямцэвічаў” стаўся вынікам шматгадовых даследаванняў, і, несумненна, будзе цікавы і пазнавальны шырокаму колу аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры.







