Ткачоў, М. А.
Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. – Мінск: Навука і тэхніка,1991. – 184 с.:іл.
У сярэднія вякі Беларусь называлі “краінай замкаў”. Праз кожныя 20 – 30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася навакольнае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі воінскія апалчэнні. Гісторыі ваеннай справы ўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. і прысвечана кніга.
Разлічана на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй.







