Мая зямля ад “А”да “Я”: для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту / аўт. тэксту К. С. Півавар, Г. А. Арцямёнак. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 156 с.: іл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
Кніга знаёміць з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Распавядаецца таксама пра прыродныя і архітэктурныя дзівосы нашай краіны, яе рэкі і азёры, гісторыка-культурныя рэгіёны. Асобны раздзел прысвечаны гераічнаму змаганню беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выданне адрасуецца настаўнікам, вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, культурай. Яно будзе карысным для сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах на ўроках і пазакласных занятках.







