Лідскі край = Лидский край = Lida district / аўт. тэксту: М. П. Грыгор’ева, Н. А. Хацяновіч, В. В. Давідовіч. – Мінск: Беларусь, 2025. – 215 с. : іл.
Гэта выданне не толькі асвятляе сучаснае развіццё рэгіёна і яго гісторыю, але і ўключае нарысы аб значных дзеячах Лідскага раёна. Гэтыя людзі сваёй працай і адданасцю Радзіме ўнеслі і працягваюць уносіць важны ўклад у росквіт родных мясцін. Аб’ём кнігі складае больш за 200 старонак, і яна будзе цікавая ўсім, хто хоча даведацца больш пра гісторыю Беларусі, яе сучаснасць і імкнецца зразумець душу беларускага народа.







